Конкурс на лепшае святочнае афармленне магазінаў праходзіць у сталіцы

7 декабря 2013

Прывабіць больш пакупнікоў з дапамогай еўрапейскага дызайну. Конкурс на лепшае святочнае афармленне магазінаў праходзіць у сталіцы. Вынікі спаборніцтва будуць падведзены ў канцы снежня. Дарэчы, кожны з удзельнікаў імкнецца па-свойму праявіць індывідуальнасць і дызайнерскі падыход. Рознакаляровыя ёлкі, ззяючыя шары, чароўная ілюмінацыя і манекены ва ўборах ад куцюр.


Погляд знутры вітрыны - ад Надзеі Сербіненкі. Напярэдадні навагодніх і калядных святаў кожны магазін імкнецца прывабіць як мага больш пакупнікоў. У спаборніцтве на лепшае афармленне вітрын і залаў прымаюць удзел усе гандлёвыя аб'екты сталіцы. Але большую ўвагу заўсёды прыцягваюць буйныя ўнівермагі.


Ва ўнівермагу на працягу ўсяго года працуе мастацкая майстэрня. Напярэдадні навагодніх святаў праца ў мастакоў, афарміцеляў, скульптараў і дэкаратараў падвойваецца. Для іх самае адказнае заданне, безумоўна, упрыгожанне вітрын, што выходзяць на праспект Незалежнасці.


Каб стварыць такую святочную вітрыну, спецыялістам патрэбна некалькі месяцаў працы. Але вынікі пераўзыходзяць усе чаканні. Вось такі святочны мядзведзь вітае ўсіх гасцей сталіцы.


Дарэчы, кожная вітрына мае свой сюжэт і пэўную ідэю. Побач са спартыўным інвентаром і хакейнымі клюшкамі тут красуюцца стройныя мадэлі ў эксклюзіўных уборах.


На плошчы перад Камароўкай такая навагодняя кампазіцыя ўжо стала традыцыйнай. Дзед Мароз і Снягурка разам з бліскучымі аленямі вітаюць мінчан і гасцей сталіцы. А 20-метровая ёлка-прыгажуня тут жывая.