Канферэнцыя Гімназічная мадэль ААН

10 апреля 2014
Старшакласнікі і настаўнікі з Беларусі і Расіі гэтымі днямі вывучаюць вопыт працы міжнародных буйных арганізацый. Сёння ў сталічнай гімназіі №12 праходзіць канферэнцыя Гімназічная мадэль ААН. Палітыка, эканоміка, будучыня чалавецтва і праблемы экалогіі - тэмы для дыскусій школьнікаў з прадстаўнікамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ЮНЕСКА. Працоўная мова канферэнцыі - англійская.

Адзначым: канферэнцыя Гімназічная мадэль ААН праходзіць на працягу трох дзён. У ёй прымаюць удзел дэлегацыі з такіх гарадоў, як Мінск, Брэст, Барысаў, Наваполацк і Масква.