Конь паралізаваў рух пад Маладзечнам

8 апреля 2013

Конь паралізаваў рух пад Маладзечнам. Трое сутак увага вадзіцеляў на трасе была прыкаваная не да дарожных знакаў, а да хворага каня. Паміраць ля дарогі жывёліну пакінулі яе гаспадары. Сёння ветэрынары забралі каня ў лячэбніцу і канстатавалі цяжкі стан здароўя. І адразу ж прапанавалі гаспадарам усыпіць каня.  Якія  на гэту працэдуру згадзіліся не адразу, бо разлічвалі прадаць жывёліну на мяса.