Комплексы фотафіксацыі з'явяцца ў прыгарадзе Мінска

18 марта 2014
Восем прыбораў ўсталююць да чэмпіянату свету па хакеі, задача якіх - фіксаваць перавышэнне хуткаснага рэжыму і маніторыць транспартны паток на наяўнасць выкрадзеных аўто. У перспектыве абсталяванне будзе нават адсочваць наяўнасць страхоўкі і тэхнічнага агляду машыны. Нагадаем, сёння на Мінскай кальцавой аўтадарозе працуюць сем стацыянарных комплексаў фотафіксацыі на пяці найбольш небяспечных участках. Па словах спецыялістаў, за час выкарыстання прыбораў колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася на чвэрць.