Камунальшчыкі прапанавалі мінчанам самастойна прыбіраць пад'езды за зарплату

23 октября 2014
Такім чынам плануюць вырашыць пытанне з недахопам рабочых па комплекснай ўборцы. Але ахвочых заключыць такі дагавор пакуль у сталіцы няма.

Колькі каштуе ўборка пад'езда ў пяціпавярховым доме і як захаваць чысціню - сюжэт Наталлі Кезік.

Чысціня за дзве гадзіны! Святлана Ларыёнава з уборкай лесвічных пляцовак спраўляецца даволі хутка. Бо ў дадатак за дзень убраць трэба яшчэ апалае лісце і тэрыторыю вакол пад'ездаў. Прыбіральшчыцай жанчына працуе чатырнаццаць гадоў, таму жыхары яе пад'ездаў ведаюць, хто ў іх прыбірае лесвічныя пляцоўкі.


А жыхары гэтага пад'езда прыбіральшчыцу не бачылі прыкладна два месяцы. Каробкі ад цукерак, папера - усё нязменна ўвесь гэты час ляжыць на прыступках. На пытанне Марыны Юзефовіч у ЖЭСе чаму пад'езд не прыбіраюць - адказваюць на ўборку ёсць свой графік.


Але па графіку сухая і вільготная ўборка ў пад'ездзе павінна быць некалькі разоў на месяц. Таму, каб не закапацца ў смецці, жыхары паступова сталі падмятаць кожны свой паверх.

Зараз сталіцы не хапае больш за тысячу рабочых па комплекснай уборцы. Недахоп рабочых звязаны з невялікай зарплатай. Таму камунальшчыкі прапаноўваюць мінчанам самастойна прыбіраць свае пад'езды. Але за грошы. ЖЭСы гатовыя заключыць дагавор з мінчанамі. Уборка аднаго пад'езда ў дзевяціпавярховым доме ў месяц будзе каштаваць 320 тысяч, пяць паверхаў - амаль 120. А ўборка пад'езда і тэрыторыі ля дома зімой і восенню - амаль 2 мільёны рублёў. Вось толькі на сёння ахвочых заключыць такі дагавор у горадзе няма.

У жыхароў ёсць магчымасць адмовіцца ад паслуг прыбіральшчыка - наняць дворніка ў прыватнай кампаніі альбо падмятаць лесвіцы самастойна. Менавіта так і спраўляюцца са смеццем жыхары невялікіх гарадоў - камунальшчыкі за чысціню ў пад'ездах там не адказваюць.