Камедыю і драму аб'яднала сцэна акадэмічнага тэатра

9 октября 2013
Шэдэўры оперы XX стагоддзя паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Панджавідзэ з салістамі Вялікага. Драматычная опера Чалавечы голас і камічная Тэлефон ці Каханне на траіх абсалютна супрацьлеглыя, але звязаныя адным галоўным героем.

Дзве прэм'еры ў адзін вечар будуць сыграныя сёння і ў пятніцу на камернай сцэне Вялікага. Дарэчы, гумар і трагедыю тэлефонных размоў перадасць салістка Алена Сіняўская.