Каманда Мінскай вобласці перамагла ва ўсебеларускім парадзе нявест

22 июля 2013
Напярэдадні ў сталіцы прайшло ўжо традыцыйнае для ліпеня шэсце дзяўчат у белых сукенках, лепшую з іх выбірала наш карэспандэнт Дар'я Бігун.

Кажуць, што апранаць вясельную сукенку да цырымоніі - дрэнная прыкмета. Але дзяўчат гэта не бянтэжыць. 6 гадоў запар у Мінску праходзіць парад нявест. Удзел у ім дзяўчыны прымаюць нягледзячы на сваё сямейнае становішча.

Вольга, удзельніца парада нявест: Я ў першы раз удзельнічаю ў падобным мерапрыемстве. Мяне падштурхнула тое, што я праз тыдзень стану нявестай, хацела адчуць гэтую атмасферу, каб мой хлопец мной ганарыўся.


Папулярнасць парада нявест тлумачыцца вельмі проста: кожная дзяўчына марыць прымерыць вясельную сукенку. Для беларусак гэтая магчымасць даецца кожны год.


Прымерыць шлюбную сукенку пашчасціла не толькі мінчанкам, але і дзяўчатам з усіх рэгіёнаў. 6 каманд прадставілі самыя розныя вобразы: ад нявесты-бунтаркі да шамаханскай царыцы.


Алеся Какошнікава, арганізатар мерапрыемства: Раней мы давалі магчымасць удзельнічаць толькі мінчанкам, але ў гэтым годзе і дзяўчатам з іншых гарадоў Беларусі.
Было пададзена каля 2000 заявак. Нявеста - гэта стан душы.


Яўген Перлін, вядучы тэлеканала Беларусь 1: Сутнасць у тым, што мы проста суправаджаем нявест, мы іх не выбіраем, мы як асобная каманда. Адчуваць сябе даволі нязвыкла і даволі складана ў фармаце такіх мерапрыемстваў. Напэўна, гэта апошні раз. Не хочацца быць жаніхом.


Цяпер беларуская сталіца хоць і намінальна, але ўсё ж зможа канкурыраваць з расійскім горадам Іванава - самым вядомым горадам нявест. Арганізатары парада не выключаюць, што ў наступным годзе спецпрыз павінен быць аддадзены тым, хто дзякуючы параду нявест стварыў самую сапраўдную сям'ю.