Каманда Мінскага аўтамабільнага завода зрабіла фурор на ралі Шаўковы шлях

14 июля 2013

На фініш гонкі адзін з беларускіх экіпажаў на чале з Аляксандрам Васілеўскім прыехаў шостым, а каманда Сяргея Вязовіча паднялася на п'едэстал - машына прыехала трэцяй, саступіўшы толькі сусветным лідарам - КамАЗу. За восем дзён каманда пераадолела шлях ад Масквы да Астрахані. Наперадзе ў беларускіх гоншчыкаў Дакар.