Каманда МАЗ-СПОРТаўта вярнулася ў Мінск з Шаўковага шляху з бронзай

16 июля 2013
Беларускія гоншчыкі ўпершыню апынуліся ў ліку прызёраў у класе Грузавікі.

Сустракаць пераможцаў адправіўся наш карэспандэнт Андрэй Цімашэнкаў.

Ні пустыні, ні месцы гістарычных бітваў, ні нават руіны старажытных гарадоў Расіі не змаглі перашкодзіць аўтамабілям МАЗ удала фінішаваць. На міжнародным ралі-рэйдзе Шаўковы шлях - 2013 беларускія гоншчыкі, нарэшце, пераканалі: перамагаць можна не толькі на расійскіх КамАЗах.

Пераадолець адлегласць больш за 4000 кіламетраў каманда МАЗ-СПОРТаўта адправіліся ў складзе двух экіпажаў. Але трапіць у тройку пераможцаў атрымалася толькі ў 320-га нумара пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча. Экіпаж пад нумарам 315 у класе Грузавікі фінішаваў шостым - у баявой машыны лопнула кола.

Больш за 100 экіпажаў спартыўных аўтамабіляў з 27 краін свету паспрабавалі трапіць на п'едэстал. Аднак скласці канкурэнцыю беларускаму аўтамабільнаму гіганту змог толькі КамАЗ - першае і другое месцы занялі расійскія гоншчыкі.

Над баявымі машынамі ўдала папрацавалі - яны сталі больш лёгкімі і хуткімі. Некаторыя тэхнічныя палепшанні дазволілі МАЗу максімальна наблізіцца да сваіх канкурэнтаў, а некаторых нават перагнаць. Таму каманда МАЗ-СПОРТаўта лічыць, што на транскантынентальным ралі-марафоне Дакар таксама прадэманструе добрыя вынікі.