Калекцыянаванне чужых гісторый давяло іх да выставачнай залы

29 октября 2013

За рэзкай назвай экспазіцыі Непатрэбнае сваяцтва, што праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі, тояцца сямейныя гісторыі, асабістыя ўспаміны і тайны, якія назаўсёды застануцца нераскрытымі. Фатаграфіі самыя розныя: выпадковыя здымкі, адзінкавыя партрэты з подпісамі, дзіцячыя і сямейныя фота. Амаль на кожным здымку - імёны фатографаў, гарады і даты. Аўтары збіралі матэрыял больш за шэсць гадоў. Аднак ідэя арганізаваць выставу прыйшла шмат пазней. Прадэманстраваныя фатаграфіі адносяцца да канца дзевятнаццатага - пачатку дваццатага стагоддзяў. Усе фотаздымкі былі апрацаваны фотамастакамі, таксама ёсць і некалькі лічбавых копій. Дапоўнілі прыватную экспазіцыю прадметамі са збору музея: старымі лістамі, фотаальбомамі і старажытнымі фотаапаратамі. Дзейнічаць выстава будзе да сярэдзіны лістапада.