Да дня абароны дзяцей рыхтуюцца спецслужбы

22 мая 2013

Сёння сталічныя ДАІ, МНС і Таварыства выратавання на вадзе расказалі школьнікам пра тое, як цікава, а галоўнае бяспечна, правесці лета.


 


Саветы аўтаінспектараў і ратавальнікаў выслухаў і Аляксей Кандраценка.  


Літаральна праз тыдзень у школьнікаў пачынаюцца летнія канікулы. Самы час нагадаць,  як сябе паводзіць і на што звяртаць ўвагу ў  бліжэйшыя тры месяцы.


42-ая сталічная школа сёння на час стала умоўным тэатрам баявых дзеянняў. Свае сілы тут разгарнулі ДАІ, МНС і таварыства выратавання на вадзе. На асаблівым ўроку спецслужбы расказвалі дзецям пра тое, як у горадзе ці за яго межамі не пацярпець самім, і не засмуціць бацькоў.


Алена Волчак, старшы інспектар агітацыі і прапаганды АДАІ УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска:  Нават у сельскай мясцовасці нельга ні на секунду зніжаць увагу каля дарог і нагадаць дзіцяці, што нельга гуляць на дарогах. Нагадаць аб правілах кіравання веласіпедам. Таксама падлеткі павінны быць акуратнымі з матацыкламі.


Ігар Чужоў, старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах г. Мінска:  Першаена што хачу звярнуць увагу бацькоў - не пакідайце дзяцей ля вады без вашага суправаджэння. Другое - купацца можна толькі ў адведзеных для гэтага месцах.


Зрэшты, школьнікі хутка засвоілі ўрок і без праблем здалі экспрэс-экзамен. Да таго ж у прысутнасці тэлекамер.


З такім багажом ведаў, упэўненыя дарослыя, школьнікі правядуць летнія канікулы цікава, а галоўнае, бяспечна.