Ключы ад новых кватэр для 245 сем'яў сталіцы

11 сентября 2013

Падарунак да Дня горада. Сёння 245 сем'яў атрымалі ключы ад сваіх кватэр у Заводскім раёне сталіцы. У новым 19-павярховым доме па вуліцы Герасіменкі ў асноўным будуць жыць урачы, настаўнікі і працаўнікі камунальных службаў. Сярод навасельцаў і 19 шматдзетных сем'яў. Да таго ж, побач з жыллём абсталявана аўтастаянка на 146 месцаў.


У бліжэйшыя дні ключы ад сваіх кватэр атрымаюць і жыхары Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў. Уваходзіны будуць святкаваць каля чатырохсот сем'яў.