Ключы ад новага жыцця

5 июля 2014

Сёння ў сталіцы ключы ад уласных кватэр атрымалі працаўнікі Мінскага камвольнага камбіната. 19-павярховая новабудоўля на вуліцы Балтыйскай была ўзведзеная ўсяго за год. Некалькі месяцаў працягвалася добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый. І сёння ключы ад 131 кватэры былі перададзены навасельцам. Падчас будоўлі былі задзейнічаныя як ільготныя крэдыты, так і ўласныя сродкі жыхароў. Дом уваходзіць у лік бюджэтнага жылля.