Клумбы ў мінскіх дварах ўжо патанаюць у зеляніне

23 мая 2014
Разам з тым многія мінчане імкнуцца творча падысці да афармлення кветнікаў. Для гэтага выкарыстоўваюць старыя колы, пластыкавыя бутэлькі і плюшавыя цацкі. Пагадзіцеся, арыгінальны і вельмі эканамічны падыход. Праўда, камунальныя службы хоць і падтрымліваюць намаганні мінчан, але да такіх незвычайных рашэнняў падыходзяць без асаблівага энтузіязму. Прадоўжыць тэму Наталля Кезік.

Свае кветкі яна даглядае кожны дзень. Часлава Грунтова клумбу пад акном разбіла некалькі гадоў таму. Спачатку высаджвала там толькі кветкі, затым разнастаіла кампазіцыю туямі і дрэвамі. Сёлета ўпершыню сакура парадавала суквеццямі.
У свой час жанчына скончыла курсы па ландшафтным дызайне. Галоўнае, чаму навучылі майстроў - расліны павінны жыць у гармоніі. Рассаджваць іх трэба так, каб і зімой клумба радавала сваёй зелянінай. Таму нядаўна тут з'явіліся елкі - іх усім пад'ездам упрыгожваюць на Новы год.
Дарэчы, мінчане ўпрыгожваюць клумбы не толькі кветкамі. Пальмавыя дрэвы з пластыку, лебедзі са старых аўтамабільных шын, багоўкі з будаўнічых касак. Інструкцыі, як стварыць казку пад акном, бяруць у Інтэрнэце.
Але такая творчасць падабаецца не ўсім мінчанам, а эколагі ўвогуле выступаюць супраць. Пальмы з бутэлек ці агароджу з пробак яны называюць смеццем, якім не варта упрыгожваць тэрыторыю пад акном.
Больш за тое, падчас трыццаціградуснай спёкі пластыкавыя ўпрыгажэнні выдзяляюць таксічныя элементы. А падчас дажджу плюшавыя цацкі намакаюць і ператвараюцца ў рыззё.
Ствараць райскія пейзажы пад акном альбо міні-заапаркі супрацоўнікі мясцовых ЖЭСаў заканадаўча забараніць не могуць. Ды і не хочуць такім чынам адбіваць жаданне добраўпарадкоўваць клумбы пад акном.
Аздабляць клумбы ландшафтныя дызайнеры ўсё ж такі раяць прыроднымі матэрыяламі. Агароджа з лазы, грыбкі і млыны з дрэва не толькі дадаюць эстэтычнага хараства, але і не наносяць шкоды здароўю і прыродзе.