Клуб па хакеі на траве Мінск сёння арганізаваў майстар-клас

19 октября 2013

Яны не сталі чакаць, пакуль дзеці прыйдуць у іх спорт, а самі пайшлі да дзяцей. Клуб па хакеі на траве Мінск сёння арганізаваў майстар- клас для школьнікаў, якія пакуль не вызначыліся са сваімі спартыўнымі прыярытэтамі. Дарэчы, парк Горкага сабраў некалькі сотняў чалавек. Як кажуць спартсмены, сёння цяжка прыцягнуць увагу падлеткаў да спорту. Бо адна з набалелых праблем - захапленне моднымі тэхналогіямі.Таму галоўная задача - адваяваць у гаджэтаў месца пад сонцам.


Ніводны з удзельнікаў сённяшняга майстар-класа не пакінуў стадыён без падарунка. Дарэчы, іх падрыхтаваў Прэзідэнцкі спартыўны клуб.