Кінатэатр Ракета адкрываецца пасля рамонту

14 ноября 2013
Сярод галоўных змяненняў - абноўленыя залы, новае аўдыё- і відэаабсталяванне забяспечыць выдатную якасць выявы і гуку. Акрамя гэтага, цяпер у Ракеце будуць праходзіць прэм'ерныя паказы, а таксама пачне працаваць галерэя ад Беларускага саюза мастакоў. Артхаўсныя паказы працягнуцца па абноўленай праграме. У лістападзе гледачы ўбачаць рэтраспектывы класічнага амерыканскага нуара, снежань адзначыцца паказамі нямецкага кіно 60-80-х гадоў. Па аўторках плануюцца кінапрагляды с наступным абмеркаваннем. Кошт білетаў на сеансы будзе вар'іравацца ад 20 да 35 тысяч беларускіх рублёў.