Гаспадаркі сталічнай вобласці завяршылі сяўбу ярыны

21 мая 2013

Да таго ж сёлета аграрыям прыйшлося перасеяць ажно 50 000 гектараў азімага збожжавага кліну – значна больш, чым у іншых рэгіёнах краіны. Гэта, безумоўна, паўплывае на валавы збор ураджаю. Каб кампенсаваць страты, гаспадаркі вобласці павялічылі пасяўныя плошчы пад кукурузу на зерне. Ураджайнасць гэтай культуры высокая – дасягае ста цэнтнераў з гектара. Да канца мая ў гаспадарках вобласці працягнецца сяўба аднагадовых траў, а таксама тых культур, што не патрабуюць вялікага перыяду вегетацыі, – грэчкі і проса.