Хіп-хоп без межаў

10 апреля 2013

Хіп-хоперы з Амерыкі прыехалі ў Беларусь, каб даць майстар-клас для танцораў на колах. Бі-боі з групы Illstyle & peaсe не толькі вучылі базавым рухам, але і дзяліліся самой філасофіяй танца. Наталля Кезік   пабачыла  як хіп-хоп пазбаўляе ад абмежаванасцяў фізічных.


 


Ім не патрэбныя нават словы. Беларускія танцоры зразумелі амерыканскіх настаўнікаў па дзвюх фразах.


З майстар-класамі хіп-хоп група Illstyle & peace ездіць па ўсім свеце. У Мінску маладыя людзі, што называецца, праездам усяго на дзве гадзіны. За гэты час яны паспелі адтачыць майстэрства танцу для інвалідаў на калясцы. Але свой урок майстры пачалі з дынамічных рухаў.


Але найбольш прагна зразумець дух хіп-хопа спрабавала Ганна Гарчакова. Цяпер настаўнік і заснавальніца першай школы танцаў для інвалідаў на калясках зможа дабавіць у расклад і гадзіну заняткаў па хіп-хопе.


Але сталічныя танцоры не змаглі развітацца са сваімі амерыканскімі гасцямі без зваротнага падарунку. Спецыяльна да майстар-класа яны падрыхтавалі свой першы сумесны танец на калясках.