Кожны чацвёрты шлюб у Беларусі - менавіта з замежнымі грамадзянамі

1 февраля 2014
Летась толькі ў сталіцы зарэгістравана 450 шлюбаў з прадстаўнікамі 60 краін. Такую статыстыку агучылі спецыялісты Мінскага гарадскога Дома шлюбаў. Дарэчы, аформіць шлюб можна ў самыя кароткія тэрміны: ад 3 дзён да 3 месяцаў. Але пры ўмове збору неабходных дакументаў.

Надзея Равуцкая, загадчыца Мінскага гарадскога Дома шлюбаў: Для кожнай краіны ёсць свае індывідуальныя асаблівасці, але ў цэлым неабходна падрыхтаваць і мець пры сабе пашпарт, як пасведчанне асобы. Пашпарт павінен быць перакладзены на рускую мову і натарыяльна засведчаны і, вядома, дакумент аб сямейным становішчы і так званая даведка аб бясшлюбнасці, г.з., што чалавек не знаходзіцца ў шлюбе і няма ніякіх перашкод для ўступлення ў шлюб з іншай асобай.

Часцей за ўсё беларусы рэгіструюць шлюбы з грамадзянамі Расіі і Украіны. Саюз з жыхарамі Германіі, Ізраіля, Турцыі і Лівіі таксама заключаецца нярэдка.