Кожнаму наведвальніку па індывідуальным экскурсаводзе

14 августа 2013

Сёння ў сталічным Доме-музеі першага з'езду РСДРП прэзентавалі сістэму мабільнага аўдыягіда. Паслухаць гісторыю ў фактах можна будзе з дапамогай мабільнага тэлефона і навушнікаў. QR-кады загрузяць на вашу мабільную прыладу гукавую дарожку, а таксама старонку з Інтэрнэта па адпаведнай тэме.


Працаваць такое ноу-хау будзе ў асноўнай зале музея. Тым не менш, экскурсаводы не застануцца без працы. Яны будуць праводзіць экскурсіі для тых наведвальнікаў, чые мабільныя тэлефоны не маюць выхаду ў Інтэрнэт.