Катанне на веласіпедзе па правілах

15 августа 2014
Сёння мінчане дэманстравалі веданне правіл дарожнага руху і майстэрства язды на двухколавым транспарце. Заданні трэба было выканаць на хуткасць. Падчас конкурсу для ўдзельнікаў праекта арганізавалі сустрэчу з інспектарамі ДАІ. Такі незвычайны конкурс прайшоў ўпершыню. Пасля спаборніцтваў аматараў веларуху чакала канцэртная праграма. А галоўны прыз - горны веласіпед - атрымала мінская школьніца Юлія Ганчарык.