Караоке-турнір для працуючых маладых людзей

26 февраля 2014

Хто спявае лепш? Караоке-турнір для працуючых маладых людзей арганізаваў Мінскі камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Спаборніцтва ў такім нефармальным выкананні ладзіцца ў сталіцы ўпершыню. Прычынай стаў пошук новых шляхоў зацікавіць і аб'яднаць маладых людзей, якія працуюць на сталічных прадпрыемствах. Дарэчы, лідары буйных гандлёвых, прамысловых кампаній і нават праваахоўных органаў аб'ядналіся ў 12 каманд і змагаліся за званне лепшага выканаўца песень у стылі рэтра.


Кожная каманда паспрабавала як-небудзь вылучыцца. Так, прадстаўніцы хуткай медыцынскай дапамогі прыйшлі на турнір у белых халатах. Нагадаем, адзнака ў 31 год размяжоўвае статус моладзі і ўжо сталых людзей.