Капрызы нябеснай канцылярыі дабаўляюць праблем жыхарам шматпавярховак

23 июля 2013
Працяглы дождж сёння стаў чарговым выпрабаваннем для мінчан, вадзіцелям прыйшлося карэкціраваць планы і ўлічваць дарожную сітуацыю. Дажджы сіноптыкі прагназуюць і ў найбліжэйшыя дні. ДАІ настойліва рэкамендуе аўтааматарам быць уважлівымі і не перавышаць хуткасны рэжым. Капрызы нябеснай канцылярыі дабаўляюць праблем не толькі ўладальнікам аўто, але і жыхарам шматпавярховак. У адной з іх напору дажджавой вады не вытрымаў дах. Чаму ў цэнтры Мінска затапіла людзей, якая рэакцыя камунальнікаў і хто будзе кампенсаваць урон?

Алег Разановіч разбіраўся ў праблеме.

Калі хтосьці скардзіцца з-за дажджу на шмат затораў у горадзе ці з-за надвор'е на дрэнны настрой, то гэтыя людзі проста не бачылі, з чым прыйшлося сутыкнуцца жыхарам гэтага дома. Тое, што ўбачылі мы ў гэтай кватэры, выклікае жах.

Новы рамонт коштам тысячы долараў, як кажуць, кату пад хвост. Не меньш жахлівая сітуацыя і ў суседзяў.


Электрычнасць, столь, сцены. Дом № 145 па праспекце Незалежнасці які ўжо раз пакутуе ад дажджу. Узнікае пытанне, а дзе камунальнікі?

А камунальнікі кажуць, разбяромся. І сапраўды разабраліся. Паводле слоў жыльцоў, былі сёння на месцы. Паглядзелі і… на барацьбу з падтапленнямі прыслалі дворнікаў.

Мы адправіліся ў ЖЭС. Паводле слоў галоўнага інжынера, па скарзе брыгаду работнікаў у дом № 145 накіравалі і праблему будуць вырашаць.


Вырашыцца праблема ці не і як хутка, пакуль невядома. А вось гэтыя людзі зараз ужо не ведаюць, куды звяртацца. Напэўна, толькі да неба, каб дажджу не было. Між тым хмары саступаць сонцу пакуль не збіраюцца.

Колькі такіх гора-жыльцоў яшчэ змагаюцца з наступствамі надвор'я, падлічыць складана. Але пры такіх адносінах камунальнікаў да праблем мінчан і іх марудным вырашэнні, здаецца, іх колькасць па пальцах дакладна не падлічыць.