Канадскія тэхналогіі на снежных палігонах Мінска

5 апреля 2013

Сёлета дарожныя службы Партызанскага раёна апрабавалі новы ярусны метад складзіравання снегу, які стаў запатрабаваным  дзякуючы сваёй  аператыўнасці асабліва ў аэрапортах свету. Мінскія ж дарожнікі з выкарыстаннем такой тэхналогіі павялічылі ёмістасць снежнай звалкі ў 5 разоў. Новы спосаб як нельга дарэчы з-за  снежных цыклонаў і зацяжной   зімы.


Сёння на палігоне плошчай 7 тысяч квадратных метраў удалося размясціць 80 тысяч кубічных метраў снегу. Раней жа звалка  прымала у чатыры разы менш ападкаў.