Камуфляж і берэт замест школьнай формы

22 ноября 2013

Васьмікласнікі Бараўлянскай школы папоўнілі рады кадэтаў. На імправізаваным вайсковым пляцы клятву на вернасць і адданасць Радзіме далі 25 учарашніх навучэнцаў. Віктар Праліч прадоўжыць тэму.



Папялушка ў кадэцкай форме - жартуючы называе сябе Дзіяна. Параўнанне з галоўнай казачнай гераіняй Шарля Перо невыпадковае. Апошнія моманты падрыхтоўкі да прыняцця прысягі - нібы наведванне казачнага балю. Словы кадэцкай клятвы параўноўвае з наказам феі, забыцца пра які ні ў якім разе нельга.


25 юнакоў і дзяўчат сёння папоўнілі рады кадэтаў. Два месяцы падрыхтоўкі, а гэта - бездакорная выпраўка, маршавы крок - не прайшлі дарэмна.


Літаральна на дзве гадзіны актавая зала школы ператварылася ў імправізаваны вайсковы пляц. Тут юнакі і дзяўчаты далі клятву на вернасць і адданнасць Радзіме.


Цяпер іх чакае жыццё па статуце, страявая падрыхтоўка і абавязковыя ваенныя дысцыпліны. Але атрымаць запаветнае пасведчанне кадэта можа не кожны.


Сёння Бараўлянская школа - цэнтр кадэцкага руху. Упершыню набор у такія класы адбыўся чатыры гады таму. Ганаровае званне кадэта тут носіць кожны дзясяты вучань.


Наперадзе маленькіх кадэтаў чакаюць вялікія адкрыцці і гучныя перамогі.