Як зрабіць сталічны рэгіён больш чыстым і палепшыць жыллёвыя ўмовы грамадзян?

10 августа 2013

Сёння гэтыя пытанні ўздымалі на пасяджэнні ў Мінаблвыканкаме. Падчас двухгадзіннай відэаканферэнцыі спецыялісты анлайн абмяркоўвалі поспехі і недахопы ў добраўпарадкаванні вобласці. Калі з ўладкаваннем тэрыторый у гарадах і сёлах спраўляюцца амаль на 100%, то ў безгаспадарных будынках застаецца актуальнай ліквідацыя стыхійных звалак.


Нагадаем, гэты год у сталічным рэгіёне прысвечаны навядзенню парадку на зямлі. Кантралюючыя органы заклікаюць да ўладкавання не толькі дзяржаўных аб'ектаў, але і ўласнай маёмасці.