Як правесці канікулы незабыўна і непаўторна

26 декабря 2013

250 сталічных школьных лагераў сёння адчынілі свае дзверы для амаль тысяч маленькіх мінчан. Асноўнымі наведвальнікамі традыцыйна з'яўляюцца вучні пачатковай школы. Для дзетак падрыхтавалі забаўныя тэатралізаваныя праграмы, спартландыі і заняткі ў гуртках па інтарэсах.


Як правесці канікулы незабыўна і непаўторна - ведае Марына Мураўёва.


Шахматы, танцы, заняткі на камп'ютары або проста цацкі - кожны маленькі школьнік на канікулах выбірае сабе заняткі па душы. Дзень у школьным лагеры спланаваны пагадзінна. Кожны непаўторны і цікавы.


Пяціразовае харчаванне, хвілінкі здароўя ў класе, - спартландыі. На жаль, свае карэкціроўкі ў планы ўнесла надвор'е. Запланаваныя снежныя баталіі, школьныя каткі і лыжныя трасы чакаюць больш устойлівага мінуса. З першымі маразамі ў сталіцы з'явіцца 8 дзясяткаў раённых каткоў і больш за 20 каробак для хакея. А пакуль можна навучыцца рабіць фігурнае па на мабільным катку ля Палаца спорту.


Дзіцячыя забаўныя цэнтры, гульнявыя лабірынты і разнастайныя кафэ. Апошнія - упадабаныя месцы маленькіх мінчан. Нават дарослым складана абмінуць незвычайны інтэр'ер, яскравае афармленне і арыгінальнае дзіцячае меню.


Пакалядаваць у цягніку, патанцаваць разам з казачнымі героямі запрашае Мінская дзіцячая чыгунка імя Заслонава. Падчас падарожжа у вагонах навагодняга экспрэса персанажы правядуць гульні для дзяцей і іх бацькоў, самых актыўных не пакІнуць без салодкіх падарункаў. Шлях пройдзе праз тры станцыі: імя Заслонава, Піянерская і Сасновы Бор. На апошняй - маленькіх пасажыраў чакае сустрэча з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай.