Да навучальнага года падрыхтавалі 300 першакласнікаў

26 августа 2014

Сёння школьнікі атрымалі новыя рукзакі з канцылярскімі прыладамі. Гэтыя рэчы збіралі з 25 ліпеня ў шасці сталічных універмагах, каб потым прызентаваць іх дзецям. Дабрачынная акцыя праходзіць дваццаты год запар. Так, напярэдадні першага верасня дапамагаюць першакласнікам са шматдзетных і няпоўных сем'яў падрыхтавацца да навучальнага года.


Аляксандра Драгун ацаніла змесціва першых рукзакоў.


Быццам на ўрачыстую лінейку Ягор у белай кашулі і з бабачкай прыйшоў сёння ў кінатэатр. Але не для таго, каб паглядзець мультфільм. Нагода больш важная - яму ўручаць першы рукзак са школьнымі прыладамі.


Калі дзяцей больш прываблівае колер рэчаў і іх навізна, то для бацькоў гэта карысны падарунак напярэдадні першага верасня. Так дапамагаюць шматдзетным і няпоўным сем'ям больш за 20 гадоў.


Збіраць рукзакі для 300 першакласнікаў пачалі яшчэ 25 ліпеня. У шасці буйных універмагах сталіцы валанцёры прымалі рэчы, неабходныя кожнаму школьніку. А неабыякавыя людзі добраахвотна пакідалі сшыткі, алоўкі, фламастары, кнігі, адзенне.


Чатыры гады таму дабрачынную акцыю, якую ініцыявала асацыяцыя шматдзетных бацькоў, падтрымаў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Акрамя такой падтрымкі на падрыхтоўку да навучальнага года дапамагаюць і грашыма.


Сем'і, якія сёння не прыйшлі па свой падарунак, змогуць забраць яго пазней у работнікаў асацыяцыі шматдзетных бацькоў.


Акрамя рознакаляровых рукзакоў з канцтаварамі першакласнікам падрыхтавалі яшчэ адзін падарунак - трыкатажнае адзенне для заняткаў спортам і ласункі. Усяго больш за 3 сотні неабходных камплектаў для школы.


Сёння для дзяцей падрыхтавалі і забаўную праграму з удзелам музыкантаў і творчых калектываў. Напрыканцы святочнага Дня першакласніка школьнікаў запрасілі на 3D-мультфільм.