Да ўвагі пасажыраў

8 августа 2014

Некаторыя маршруты гарадскога транспарту зменяцца ў Мінску ў выхадныя. Частка вуліцы Багдановіча ад Лук'яновіча да Шырокай для руху будзе закрыта. Там заменяць лініі электраперадачы. Маршруты зменяць некаторыя тралейбусы. Будзе арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 953. Ён звяжа дыспетчарскую станцыю Зялёны Луг - 6 і парк Дружбы народаў.



Таксама часова абмяжуюць рух усіх відаў транспарту на праспекце Дзяржынскага. Звязана гэта з заменай асфальту на ўчастку ад праспекта Любімава да МКАД. Праводзіцца работы будуць ноччу кожныя выхадныя з 9 жніўня да 8 верасня. ДАІ просіць улічваць інфармацыю пры выбары маршруту.