Да чэмпіянату свету па хакеі з'явяцца дзве новыя гасцініцы

6 ноября 2013

Да чэмпіянату свету па хакеі ў гістарычным цэнтры сталіцы з'явяцца дзве новыя гасцініцы, шматфункцыянальныя комплексы і рэстараны. Чатырохзоркавыя гатэлі на 93 і 52 месцы адпаведна размесцяцца па вуліцы Кірылы і Мяфодзія і на Замкавай. Зараз ідзе закупка неабходнага абсталявання. Адкрыццё іх запланавана на люты - сакавік наступнага года.



На снежань запланавана адкрыццё ў Верхнім горадзе духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы. У будучыні туды пераедзе і Жыровіцкая акадэмія.