Вынікі гарадскога суботніка падвялі ў Мінгарвыканкаме

8 сентября 2014

Некалькі гадзін агульнай працы - і амаль чатыры тысячы гектараў ляснога масіву ачышчаныя ад смецця. Вынікі гарадскога суботніка падвялі сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Сем тысяч чалавек: студэнтаў, рабочых, супрацоўнікаў гарадской адміністрацыі - прыбралі больш за чатырыста метраў кубічных смецця. А ў парку імя Паўлава высадзілі новыя дрэвы і кусты. Дарэчы, такія суботнікі будуць правадзіцца на працягу ўсяго верасня.


Большасць стыхійных сметнікаў з'яўляецца каля садовых таварыстваў за горадам. Дачнікаў не пужае нават адміністрацыйная адказнасць. Нагадаем, засмечванне лесу прадугледжвае штраф памерам да дваццаці базавых велічынь.