Іпатэрапія ўсё больш карыстаецца попытам.

13 октября 2013

Апошнім часам іпатэрапія як альтэрнатыва медыцынскаму лячэнню ўсё больш карыстаецца попытам. Прычым лячэнне папулярнае як сярод дарослых, так і сярод дзяцей. Іпатэрапія пазітыўна ўздзейнічае на фізічны стан пацыента і на яго псіха-эмацыйную сферу. Катанне на конях - не толькі займальны, але і карысны занятак.



Іпатэрапiяй займаюцца і ўзімку, і ўлетку. Бо гэта гарант станоўчых эмоцый і добрага настрою. Сустрэча з гэтымi разумнымі жывёламі прыносіць радасць і здароўе ўсім без выключэння.