Інтэрнэт-правайдараў абавяжуць указваць мінімальную хуткасць перадачы даных

4 мая 2013
Пакуль што у дагаворах з абанентамі прапісваецца толькі максімальная хуткасць доступу ў Сусветную павуціну. Таксама правайдары павінны будуць забяспечыць шпаркасць перадачы даных на ўзроўні не менш за 70% ад максімальнай.  Іншымі словамі, аператар пры заяўленай хуткасці  1 гігабіт за секунду павінен будзе забяспечыць мінімум 700 кілабіт за секунду. Адказнасць за дакладнасць апублікаваных звестак панясуць правайдары. Адпаведнае патрабаванне ўтрымліваецца ў праекце пастановы Саўміна.