Інтэрнацыянальная эстафета Бег дружбы, нарэшце, дасягнула Беларусі

4 августа 2014

Марафон дзеля міру і дружбы. Інтэрнацыянальная эстафета Бег дружбы, якая злучае 47 краін, нарэшце, дасягнула Беларусі. Вялікая каманда аматараў здаровага ладу жыцця нясе факел як сімвал міру і гармоніі.


Шлях эстафеты праходзіць і праз Мінскую вобласць - першым удзельнікаў дабрачыннага марафону сустрэла Маладзечна і наш карэспандэнт Юлія Токар.


Бег дружбы ўпершыню прайшоў у 1987 годзе. І з таго часу марафонцы пераадолелі шлях вакол экватара 13 разоў. Сёлетняя эстафета праходзіць з Партугаліі ў Сербію. Агонь дружбы напярэдадні прыбыў і ў Беларусь. Маладзечна стаў першым горадам Мінскай вобласці, які прыняў міжнародную каманду.


Дагэтуль Факел дружбы ўжо пабываў у Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі і Літве. А ў нашай краіне ён пераадолее 750 км. Да дабрачыннай спартыўнай эстафеты далучацца некалькі тысяч чалавек.


У Маладзечне каманду сустракала моладзь. Шчыра віталі і традыцыйна частавалі хлебам і соллю.


У факельнай эстафеце можа прыняць удзел кожны. У камандзе самаму маленькаму бягуну 12 гадоў, ёсць спартсмены, якім ўжо за 50.


Міхаіл - інжынер па прафесіі, у вольны ад працы час вырашыў далучыцца да вялікай каманды. Чатыры гады таму, калі еўрапейская група прабягала праз Смаленск, ён упершыню захапіўся ідэяй спартыўнай дружалюбнасці.


Агонь дружбы пасля Мінскай вобласці накіруецца ў Гродзенскую. А праз два дні дабрачынную спартыўную эстафету падхопіць Польшча. Завершыцца марафон 7 кастрычніка ў Сербіі.