Інтэлектуальныя карты

8 июня 2013
Студэнты сталічных ВНУ асвойваюць новы метад у навучанні. З 1 верасня ў мінскіх універсітэтах будуць выкарыстоўваць інтэлект-карты. Адукацыйнае ноу-хау заснавана на запамінанні інфармацыі праз вобразы, колер і тэкстуру. Гэта дазваляе карыстальнікам дасягаць высокіх вынікаў і развіваць творчасць.

Гэтая тэхналогія распаўсюджана ў такіх краінах як ЗША, Англія і Кітай, шырока ўкараняецца ў Расіі. Ёй карыстаюцца ўжо амаль 250 мільёнаў чалавек.