Інавацыйны пешаходны пераход з'явіўся ў Мінску

21 июля 2014
Інавацыйны пешаходны пераход з'явіўся ў Мінску ў раёне Камароўскага рынка. На праезнай частцы вуліцы Кульман усталявалі новую дарожную 30-метровую агароджу. Канструкцыя фактычна дазваляе пазбегнуць выхаду пешаходаў на дарогу. Каб павысіць увагу вадзіцеляў, зебра нанесена бела-жоўтым колерам, а перад пешаходным пераходам усталяваная штучная няроўнасць і дарожныя знакі са святлоадбівальнай плёнкай. Плануецца, што аналагічныя інавацыйныя пераходы з'явяцца і на мінскіх вуліцах Асаналіева, Мяснікова, Голубева, Талбухіна і Адзінцова.