Сёння вечарам на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках. Гэта звязана з рэпетыцыяй роты ганаровай варты напярэдадні Дня Незалежнасці. Плануецца, што трэніроўкі пачнуцца ў 21:45, а скончацца каля апоўначы. Пасля 24:00 звычайны трафік у цэнтры адновіцца.














