І адпачылі, і захварэлі

2 сентября 2013

Дзевяць мінчан вярнуліся з замежнага адпачынку хворыя на гепатыт А. У большасці выпадкаў яны наведвалі Егіпет, Індыю, Узбекістан, Туркменістан. Каб пазбегнуць заражэння за мяжой, спецыялісты раяць перад выездам даведацца, якія інфекцыі рэгіструюцца сярод жыхароў краіны, і загадзя паклапаціцца аб неабходных прышчэпках і мерах бяспекі.


Ірына Глінская, загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: Апошнія гады ўсё больш і больш нашага насельніцтва, якое выязджае, робіць прышчэпкі супраць віруснага гепатыту А. Калі б гэтага не было, вядома, колькасць прывазных выпадкаў была б значна большай.


Дарэчы, асноўнымі прычынамі інфекцыйнага захворвання лічыцца невыкананне элементарных правіл гігіены. Асабліва гэта датычыцца экзатычных страў, якія ўжываюцца ў сырым выглядзе.