Грыгарыянскія матывы ў сучаснай апрацоўцы

9 июня 2014

Капюшоны манахаў і старадаўнія харалы. У сталічнай філармоніі гучалі грыгарыянскія матывы ў сучаснай апрацоўцы. Унікальная меса Грыгарыяніка была напісана беларускім кампазітарам Аляксандрам Літвіноўскім амаль 20 гадоў таму спецыяльна для мужчынскага хору. У філармоніі ўпершыню прагучалі ўрыўкі з месы ў выкананні змешанага хору Concordia.


Галіна Казіміроўская, мастацкі кіраўнік і дырыжор Concordia Chor:


Меса даволі вялікая - 19 нумароў. А на канцэртах звычайна выконваюць 6-7. У нашага хору ёсць мара і надзея ў наступным годзе адолець усю месу і абавязкова яе запісаць.


Аляксандр Літвіноўскі, кампазітар: Зусім нядаўна я вярнуўся з Нью-Ёорку, дзе я выйграў кампазітарскі конкурс з часткай з гэтай месы. Яна выконвалася на Манхэтэне у прэстыжнай зале.



У найбліжэйшы час урыўкі з Грыгарыянікі прагучаць і ў рамках музычнага фестывалю ў Швецыі.