У чыстым полі мужчыны збіралі апенькі, чым прыцягнулі ўвагу міліцыі. Як высветлілася, для хвалявання ў іх былі важкія падставы. У куртцы, ад якой паспрабаваў пазбавіцца адзін з уцекачоў, праваахоўнікі знайшлі амаль 120 грамаў галюцынагенаў. Кампанію затрымалі ў ваколіцах Астрашыцкага гарадка. А сярод затрыманых супрацоўнікі наркакантролю пазналі свайго старога знаёмага, для якога захапленне наркотыкамі абернецца другой судзімасцю.
Аляксандр Данільчанка, начальнік прэс-службы УУС Мінскай вобласці: Экспертыза грыбоў пацвердзіла падазрэнні. Гэта аказаліся так званыя галюцынагенныя грыбы. Адпаведна раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 328 частцы 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, за збор незвычайных грыбоў мінчаніну можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.














