Дзяржаўтаінспекцыя ўпершыню праводзіць аперацыю Скрыжаванне

16 июля 2013
Парушэнне праездаў перакрыжаванняў адна з асноўных прычын аварый у сталіцы.

Топ самых небяспечных месцаў горада склала Дар'я Бігун.

Самымі праблемнымі і аварыйнымі месцамі у горадзе для вадзіцеляў з'яўляюцца скрыжаванні. Найбольш небяспечных у горадзе налічваецца каля 50. Парушэнні праезду можна назваць класічнымі: праезд на забараняльны сігнал святлафора і пераезд стоп-ліній.

На думку псіхолагаў, аўторак - самы прадуктыўны дзень тыдня. Але, як паказвае статыстыка, яшчэ і самы аварыйны. Па аўторках інспектары ДАІ фіксуюць самую вялікую колькасць аварый.

Аперацыю супрацоўнікі ДАІ пачнуць з самых праблематычных зон. Гэта перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава, вуліц Мяснікова і Нямігі. Кругавое перакрыжаванне на плошчы Бангалор нават вопытныя вадзіцелі аб'язджалі бокам да таго часу, пакуль там не ўсталявалі святлафоры. Яшчэ ў мінулым годзе там фіксавалася найбольшая колькасць аварый - 350. За апошнія два месяцы прапускная здольнасць кальца павялічылася на 15%.