Дзяржаўтаінспекцыя пачала эвакуіраваць аўтатранспарт, прыпаркаваны неналежным чынам

18 июля 2013

Недазволеная паркоўка ў цэнтры сталіцы абыдзецца аўтааматарам амаль у 400 тысяч беларускіх рублёў. Дзяржаўтаінспекцыя пачала масава і кругласутачна эвакуіраваць аўтатранспарт, прыпаркаваны неналежным чынам. Пакуль што гэта закране вуліцы Валадарскага, Інтэрнацыянальную, Нямігу і Гарадскі Вал.


Таццяна Харлінская, начальнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Праблема парушэння правілаў спынення і стаянкі для цэнтральнай часткі горада сапраўды актуальная. Гэта звязана з высокай інтэнсіўнасцю транспартнага патоку.



Па словах супрацоўнікаў ДАІ, з часам аўтазачыстка закране і спальныя раёны сталіцы. Нагадаем, поўная пагрузка аўто на эвакуатар абыдзецца ў 380 тысяч рублёў. Частковая - каля трох соцень за адну дастаўку.