Дзяржаўтаінспекцыя і транспартная міліцыя за бяспеку

24 октября 2013
Сёння стартавала спецыяльная аперацыя па выяўленні парушальнікаў правілаў дарожнага руху на чыгуначных пераходах і пераездах. Комплекс такіх папераджальных мераў накіраваны на прадухіленне трагічных выпадкаў. Нагадаем, толькі ў сталічным рэгіёне з пачатку года на чыгунцы пацярпела 65 чалавек, 45 з якіх загінулі. Дарэчы, няўважлівасць і абыякавасць да папераджальных знакаў у лепшым выпадку будуць каштаваць больш за паўмільёна рублёў. Прадоўжыцца акцыя Бяспека да 28 кастрычніка.