Галоўную магістраль сталіцы перакрыюць для ўладкі асфальту

14 мая 2013

Заўтра і да канца тыдня  частка праспекта Незалежнасці  будзе  закрыта на рамонт. У сувязі з гэтым рух грамадскага транспарту абмяжоўваецца. З боку плошчы Незалежнасці аўтобусы № 1, 69 і 100 не будуць прыпыняцца на вуліцы Валадарскага. Маршрут № 100 таксама праедзе і прыпынак Леніна. Абмежаванні руху ўведзены да 19 мая. Дарожныя нязручнасці  адчувалі вадзіцелі на Партызанскім праспекце. Але сёння ўкладка асфальту ўжо не замінае, дарожнікі завяршылі рамонт на ўчастку ад перасячэння з вуліцай Радыяльнай да скрыжавання з малочным заводам № 2. Але замена пакрыцця чакаецца яшчэ на тэрыторыі да станцыі метро Магілёўская. Рамонт дарожнага палатна гарантуе  адсутнасць там ям на працягу пяці гадоў.