Галоўная навіна апошніх сутак - залаты медаль Дар'і Домрачавай

12 февраля 2014

Напярэдадні вечарам на Алімпійскіх гульнях у Сочы ў гонцы праследавання на 10 кіламетраў яна прыйшла першай з вялікім адрывам ад саперніц.


Гэты медаль стаў першым для беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Сочы. Біятланістка атрымлівае віншаванні з усяго свету. Але больш за ўсё за яе рады, вядома, на радзіме, у Мінску.


Сама Даша кажа, што расслабляцца пасля перамогі не будзе. Чакаецца, што Домрачава прыме ўдзел яшчэ ў чатырох стартах: індывідуальнай гонцы, мас-старце, жаночай і змяшанай эстафетах.