ДАІ на кірмашы дазволіць паркавацца пад забараняльнымі знакамі

4 октября 2013
Тым, хто збіраецца на кірмашы на асабістым аўто, Дзяржаўтаінспекцыя дазволіць паркавацца пад забараняльным знакам. Звязана гэта з вялікім наплывам людзей, якія прыедуць па сельгаспрадукцыю. Часова пакінуць машыну пакупнікам дазволяць на першай паласе і на спецыяльна абазначаных супрацоўнікамі ДАІ межах. Але такія меры прыняты выключна падчас правядзення кірмашоў.