Футурыстычны макіяж, фігурныя стрыжкі і бодзі-арт

20 июня 2014
Сёння ў Маладзечне падвялі вынікі абласнога конкурсу Свет прыгажосці. Удзельнічалі ў ім сто прафесійных цырульнікаў, візажыстаў і спецыялістаў па манікюры. Лепшых вызначылі ў 16 намінацыях. Аляксандра Драгун пра трэнды ў колерах і адценнях.

Анастасія 10 гадоў прысвяціла цырульніцкай справе. Дапамагае жыхарам Слуцка знайсці свой стыль. Акрамя звычайных стрыжак пад хлопчыка і боб-карэ, стварае нефармальныя прычоскі. Кажа, складаней за ўсё знайсці мадэль, каб увасобіць свае ідэі.
Сёння сто прафесійных візажыстаў, цырульнікаў і спецыялістаў па манікюры працуюць не за грошы - за званне лепшага ў сваёй галіне.
Вячэрні, дзённы, подыумны і бізнес-мэйк-ап... Прафесіяналам падуладныя ўсе колеры і адценні дэкаратыўнага мастацтва. На гэтым жа конкурсе дэманструюць фантазійны макіяж. Бадай, адзін з самых крэатыўных відаў. Выходзяць за межы простага падфарбоўвання павек.
Цырульнікаў і візажыстаў - 42 канкурсанты. Яны падзелены на дзве групы - юніёры і дарослыя. Працуюць разам у імправізаваным салоне.
Прычоскі жаночыя і мужчынскія, стрыжкі з укладкай і фантазійны макіяж. Якасць працы цырульнікаў і візажыстаў ацэньваюць па дзесяці катэгорыях. Працуюць хутка. На ўсё пра ўсё гадзіна. Затым прыбіраюць сваё месца і прэзентуюць мадэль.
У гарадскім Палацы культуры абсталявалі тры пляцоўкі для розных відаў дэкаратыўнай творчасці. У гэтым памяшканні менш шумна і шматлюдна, але праца кіпіць за кожным сталом.
Спецыялісты па манікюры - накшталт урачоў - працуюць пры святле дадатковых лямпаў і вострымі прыладамі.
Пераможцы будуць прадстаўляць сталічны рэгіён на рэспубліканскіх і міжнародных чэмпіянатах па цырульніцкім мастацтве.