Фрунзенскі раён Мінска перажыў 8 надзвычайных здарэнняў. Навучальных

23 мая 2013

Паводле сцэнарыя ліквідавалі наступствы аварыі на Мінскводаканале, падтапленні дарог, абаранялі пасажыраў метро пры пагрозе здзяйснення тэрарыстычнага акту. Праверыць, наколькі раён гатовы да правядзення выратавальных работ, дапамагалі супрацоўнікі МНС.
Змадэляваныя тэхнагенныя катастрофы і стыхійныя бедствы даюць магчымасць адпрацаваць дзеянні ў такіх сітуацыях. Заўтра ж паміж сабой спаборніцтвы правядуць санітарныя службы.