Фестываль кветнікаў прайшоў у сталіцы

1 июля 2014

Юбілейны гарадскі фестываль кветнікаў і ландшафтнай архітэктуры прайшоў у сталіцы. Усе фарбы свету і Перамогі - тэма сёлетняга конкурсу. Кожная каманда азеляніцеляў, а іх было 11, па-свойму адлюстравала яе ў кветкавых кампазіцыях. Два тыдні спатрэбіліся на падрыхтоўку пано. Святочны феерверк, букет для героя і перамога ў кветках - рознакаляровыя арнаменты ўпрыгожылі сквер Старосцінская слабада.