Фестываль інавацый у лёгкай прамысловасці адбыўся ў Мінску

26 марта 2014

У рамках мерапрыемства прайшлі майстар-класы па хэндмэйдзе, выставы вырабаў лёгкай прамысловасці, тэматычныя круглыя сталы. Побач з творчымі пляцоўкамі працавала і кааперацыйная біржа, накіраваная на развіццё супрацоўніцтва паміж навукоўцамі і прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці.


Свае работы на фестывалі прапанавалі і маладыя дызайнеры, сярод якіх навучэнцы і студэнты прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў. Абмяняцца вопытам паміж сабой і больш дасведчанымі мадэльерамі, а таксама даведацца аб усіх тонкасцях дызайнерскага бізнесу яны змаглі падчас дзелавога брыфінгу.